Вельмі страшныя каты-бульдогі і жалеза ў страўніку — #ІхНоравы
Замежныя навіны
У В'етнаме адбыўся цуд: хлопчыка, які згубіўся ў лесе і не мог знайсці дарогу дадому, знайшлі праз пяць дзён пошукаў. Тым часам нарвежскія навукоўцы стварылі віртуальнага інструктара па кіраванню, які можа стаць сапраўдным выратаваннем для будучых студэнтаў. Гэты ШI-настаўнік ніколі не павысіць голасу і дапаможа вам папрактыкавацца ў розных дарожных сітуацыях.
У Іране адбыўся незвычайны інцыдэнт: мужчына праглынуў каля трох кілаграмаў металічных дэталяў, і гэта зусім не звязанае з недахопам жалеза ў яго арганізме.
Пра ўсё гэта, а таксама пра катоў-бульдогаў, супраць размнажэння якіх актыўна выступаюць зааабаронцы, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе замежных навін "Іх норавы".
Цуд у В'етнаме
У В'етнаме знайшлі хлопчыка, які правёў пяць дзён у лесе адзін. Паліцыя назвала яго выратаванне "цудам".
17 жніўня шасцігадовы Данг Ціен Лам гуляў каля ручая са сваімі братамі і сёстрамі. Потым ён згубіў іх з вачэй і забрыў у горы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.