В.Хадасоўскі: Лічу, што рэгуляваць кошты, у тым ліку падпіскі павінен чытач
Расійскія газеты 21 траўня не выйшлі з белымі плямамі на першых палосах, як збіраліся, бо ў сітуацыю ўмяшалася адміністрацыя расійскага прэзідэнта. Рэдактар незалежнай беларускай газеты “Белорусы и рынок” Вячаслаў Хадасоўскі называе сітуацыю, калі прэзідэнт умешваецца ў канфлікт і заклікае вырашыць яго на карысць СМІ, “немагчымым для Беларусі” і кажа, што цэнаўтварэннем у гэтай галіне павінен займацца рынак і ў прыватнасці чытачы. Як паведамляла Еўрарадыё, першыя старонкі вядучых газет і часопісаў павінны былі выйсці ўсяго з пяццю радкамі на белым фоне на першых старонках:
“Задушыць свабоду слова можна рознымі спосабамі. Напрыклад, рэзкім павышэннем тарыфаў на падпіску”.
Акцыя выдаўцоў павінна была стаць адказам “Пошце Расіі”, якая раптоўна і істотна падняла тарыфы на падпіску, у асобных рэгіёнах нашай суседкі аж на 100%.
Сітуацыю фактычна ўрэгуляваў прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў, якому быў накіраваны ліст ад імя друкаваных СМІ і падпісчыкаў. У тэрміновым парадку амаль усе людзі, ад якіх залежала сітуацыя, пачалі рыхтаваць свае захады. У сувязі з чым, у прыватнасці, галоўны рэдактар Комсомольской правды Уладзімір Сунгоркін сказаў, што “пастаўленыя мэты па прыцягненні ўвагі да праблемы і абвастрэння сітуацыі, арганізатары дамагліся без усялякіх акцыяў, таму прынята рашэнне самую дарагую плошчу ў газеце – вокладку – не марнаваць на гэта”.
Каментуючы здарэнне ў расійскай медыя прасторы галоўны рэдактар газеты “Беларусы і рынак”, сябра праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў Вячаслаў Хадасоўкі адзначыў, што беларускімі вачыма сітуацыя выглядае як нонсэнс:
Хадасоўкі: “Я не думаю, што ў Беларусі магчымая сітуацыя, калі Адміністрацыя прэзідэнта будзе выступаць за тое, каб урэгуляваць нейкі канфлікт на карысць СМІ, тым больш незалежных. Іншая справа, што ў расійскіх СМІ, на мой погляд, адбываюцца працэсы, якія нагадваюць беларускія: гэта і ўзмацненне адміністратыўнага ціску, і абмежаванне свабоды слова. Гэта адзначаюць і расійскія журналісты, і журналісты “збоку””
Адзначым, што асноўнае адрозненне інстытута падпіскі ў Беларусі ад шэрагу цывілізаваных краінаў у тым, што ў нас гэта даражэй. У Еўропе атрыманне выданняў праз папярэднюю аплату таннейшае, бо СМІ паважае падпісчыка як свайго кшталту інвестара. З гэтай нагоды наш эксперт Вячаслаў Хадасоўкі адзначыў, што цэнаўтварэннем на выданні ў нас займаюцца не тыя людзі:
Хадасоўкі: “Я лічу, што рэгуляваць кошты, у тым ліку падпіскі павінен рынак. Газеты не паівнныя прадавацца ніжэй за сабекошт. Калі яны прадаюцца ніжэй за сабекошт, то яны павінны кампенсаваць свае выдаткі з іншых крыніцаў, напрыклад, з рэкламы. У нас жорстка рэгулюецца і рознічная цана, і цана выдання па падпісцы. Гэта моцна абмяжоўвае магчымасці, у прыватнасці незалежнай прэсы зарабляць на сваё існаванне. Цэну ўстанаўлівае чытач: калі газета будзе для яго дарагая, ён проста не будзе яе набываць”.
На завяршэнне дадамо, што паводле антыманапольснага заканадаўства, якое дзейнічае ў Еўропе, чытач мае права выбраць фірму-дастаўчыка і кошты, у той час як на пастсавецкай прасторы працягваюць дзейнічаць манапалісты.