Віцэ-прэм'ер Італіі параіў актору Рычарду Гіру забраць мігрантаў у Галівуд

Віцэ-прэм'ер Італіі параіў актору Рычарду Гіру забраць мігрантаў у Галівуд

Амерыканскі актор Рычард Гір заклікаў італьянскія ўлады дапамагчы мігрантам, якія болей за тыдзень знаходзяцца на борце судна іспанскай дабрачыннай арганізацыі ў Міжземным моры. На гэта кіраўнік МЗС краіны і яе віцэ-прэм'ер Матэа Сальвіні параіў артысту забраць людзей у Галівуд.

Улады не даюць караблю дазволу на ўваход у тэрытарыяльныя воды Італіі. На борце знаходзіцца 160 чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі. Гір наведаў карабель у пятніцу і цяпер заклікае перастаць "дэманізаваць" людзей, якія там знаходзяцца.

Рычард Гір параўнаў Сальвіні з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якога актыўна крытыкуюць за яго палітыку  ў дачыненні мігрантаў. Італьянскі віцэ-прэм'ер дамагаецца больш жорсткай палітыкі ў дачыненні караблёў, якія дастаўляюць на бераг мігрантаў, уратаваных у моры.

На борце дабрачыннага судна знаходзяцця выхадцы з Афрыкі і еўрапейскія краіны пакуль адмаўляюцца іх прымаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі