Віцэ-прэм'ер Расіі пра затрыманне у Мінску: Гэта не ўлазіць ні ў якія рамкі

Паводле слоў віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава, "урэгуляваннем сітуацыі займаюцца профільныя ведамствы", уключна з МЗС.



"Тое, што адбылося сёння, не ўлазіць ні ў якія рамкі, паколькі, як нам даклалі і што зусім дакладна, — што кіраўнік кампаніі знаходзіўся там на запрашэнне спадара Мясніковіча [беларускага прэм'ер-міністра]. Мы лічым, што гэта дастаткова дзіўная сітуацыя, калі мець на ўвазе характар нашых узаемаадносінаў", — цытуе словы расійскага віцэ-прэм'ера БелаПАН.
 

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера (на здымку) затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Уладзіславу Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Эксперт: Керымаў прыходзіў да Лукашэнкі з "дзіўнымі прапановамі"
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі