Віце-прэм’ер Сямашка: Беларусы плацяць за ацяпленне толькі 16,8%

Віце-прэм’ер Сямашка: Беларусы плацяць за ацяпленне толькі 16,8%

Шараговы беларус плаціць за ацяпленне толькі 16,8% ад сабекошту паслугі. Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў Гомелі, падчас адкрыцця пасля рэканструкцыі мясцовай ЦЭЦ-1.

Паводле яго слоў, тарыф неабходна павысіць у 6 разоў, как энергетыкі выйшлі на нулявую рэнтабельнасць.

“Хто вытрымае гэта, калі ў адзін момант падняць так тарыф? Менавіта на гэты момант звярнуў увагу прэзідэнт краіны падчас рэспубліканскага семінара аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны і паставіў нам задачу рабіць гэта паэтапна, гэта значыць па меры росту заробку, росту памеру пенсій і г.д. Над вырашэннем гэтай задачы мы і будзе цяпер працаваць”, — сказаў Сямашка.

Нагадаем, на нарадзе па пытаннях ЖКГ было агучана, што цеплазабеспячэнне — самая дарагая з жыллёва-камунальных паслуг. Больш за 30% ад сумы жыроўкі зімой — гэта ацяпленне і падагрэў вады. Кіруючыся гэтым прэзідэнт запатрабаваў “шукаць рэзервы для эканоміі ў цеплазабеспячэнні”, піша TUT.by

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што для таго каб да 2020 года адысці ад перакрыжаванага субсідавання і выйсці на 100-адсоткавую аплату камуналкі насельніцтвам, ураду трэба думаць, як падняць людзям заробак.

Аднак нельга ўзрушаць насельніцтва размовамі аб стоадсоткавай кампенсацыі кошту паслуг літаральна з заўтрашняга дня, заявіў Лукашэнка: “Гэта пытанне ў тым ліку і палітычнае. Спешка тут недапушчальная”.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі