Віцэ-прэм’еры Беларусі і Расіі абмяркуюць кошты на газ

Віцэ-прэм’еры Беларусі і Расіі абмяркуюць кошты на газ

Наступная сустрэча прадстаўнікоў Расіі і Беларусі, прысвечаная пазыкам і цане газу, пройдзе на ўзроўні віцэ-прэм’ераў. Пра гэта 28 траўня паведаміў журналістам міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак. Паводле яго словаў, з беларускага боку ў ёй прыме ўдзел віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

Таксама Новак адзначыў, што не плануе сустракацца з міністрам энергетыкі Беларусі Уладзімірам Патупчыкам, паведамляе ТАСС.

Сустрэча віцэ-прэм’ераў будзе прысвечаная ў асноўным пазыкам Беларусі за расійскія энерганосьбіты. Прыблізную дату сустрэчы Новак не назваў і не сказаў, хто менавіта прадставіць Расію. Раней ён заяўляў, што бягучы кошт расійскага газу для Беларусі складае 132 долара да тысячу кубаметраў.

Паводле расійскага Міністэрства энергетыкі, наша краіна завінавацілася “Газпраму” болей за 125 мільёнаў долараў за першыя чатыры месяцы бягучага года. Беларускае Мінэнерга адмаўляе наяўнасць пазыкі і лічыць справядлівай цану ў 73 долара за тысячу кубаметраў. Патупчык таксама падкрэсліваў, што Беларусь кажа не пра зніжку, а пра “рынкавыя роўнадаходныя кошты”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі