Віцебшчына ўпэўнена лідыруе па колькасці пацярпелых ад галалёдных траўмаў
Галалёд
Гэтай зімой Віцебская вобласць ўпэўнена лідыруе па колькасці пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. З 21 лістапада ў вобласці іх 1483. З іх шпіталізаваны 91 чалавек. Пры гэтым па ўсёй Беларусі зарэгістраваны 4561 такі пацыент, паведамляе Мінаховы здароўя.
Найменш пацярпелых у Брэсцкай вобласці — 327 чалавек (шпіталізавалі 45), у Мінску — 311 (таксама 45). На Гомельшчыне зарэгістравалі 698 пацыентаў (шпіталізаваныя 53), на Гродзеншчыне — 189 (51), у Магілёўскай вобласці — 931 (128), у Мінскай вобласці — 622 (59). У большасці гэтых людзей галалёдныя траўмы. Па халадовых траўмах лідыруе Магілёўшчына — 34 чалавекі.
Статыстыка сведчыць, што жыхары Беларусі штогод атрымліваюць каля 700 тысяч траўмаў. З іх галалёдныя складаюць 20%.
Летась у Гомельскай вобласці жанчына дамаглася ад мясцовых уладаў кампенсацыі за галалёдную траўму — 10 тысяч рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.