Віцебскі фальшываманетчык друкаваў купюры па 20 рублёў

Віцебскі фальшываманетчык друкаваў купюры па 20 рублёў

У Віцебску сталі выяўляць фальшывыя купюры па 20 рублёў, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Было выяўлена пяць такіх фактаў. 

Паведамляецца, што зламыснік разлічваўся фальшыўкамі ў вулічных шапіках і на рынках, робячы дробныя пакупкі. Пасля гэтага падробкі пачыналі вандраваць з рук у рукі.

Праз пэўны час парваахоўнікам удалося выйсці на след падазраванага. Гэта быў раней судзімы 41-гадовы жыхар Віцебска. Пры ператрусе ў яго ў кватэры міліцыянты знайшлі фальшывыя грошы, надрукаваныя на аркушах фармату А4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі