Віцебскі матацыкліст збіў жанчыну з дзіцячым вазком
Жанчына з дзіцячым вазком трапіла ў ДТЗ у Віцебску, калі на яе наехаў матацыкліст. Як паведамляе gaibrest.by, інцыдэнт здарыўся ўдзень 30 верасня.
Матацыкліст ехаў па двары і не справіўся з кіраваннем. Матацыкл зваліўся на зямлю і каля пяці метраў працягнуў кіроўцу па дарозе. У гэты момант ён і зачапіў жанчыну з дзіцём.
Пры ДТЗ жанчына паламала нагу, а яе дзевяцімесячнае дзіця не пацярпела. Мужчыну з цялеснымі пашкоджаннямі забралі ў лякарню.
Як паведамляецца, кіроўца быў абсалютна цвярозы. Па яго словах, матацыкл занесла на апалым лісці.