Віцебскі падлетак з пнеўматычнай зброі прастрэліў руку дзіцяці
У Віцебску 7 кастрычніка групу падлеткаў, якія хаваліся пад навесам у двары, абстралялі з пнеўматычнай зброі. 12-гадоваму хлопчыку куля ад пнеўматычнай зброі прабіла руку. Бацька дзіцяці звярнуўся ў міліцыю, паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.
Міліцыянты высветлілі, што агонь з пнеўматычнай зброі адкрыў 15-гадовы школьнік. Падлетак вырашыў пазабавіцца і стаў з акна страляць па падлетках. Зброя, з якой страляў старшакласнік, належала яго бацьку і адкрыта захоўвалася ў кватэры.
Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. З кватэры забралі пнеўматычную вінтоўку і пнеўматычны пісталет, а таксама аптычны прыцэл і тры скрынкі з кулямі.