Віцебскі прадпрымальнік абвясціў галадоўку (фота)

Віцебскі прадпрымальнік абвясціў галадоўку (фота)

У Віцебску 45-гадовы прадпрымальнік Анар Іваноў абвясціў галадоўку. Як перадае Радыё "Свабода", мужчына хоча атрымаць ва ўласнасць памяшканне, якое ён арандуе, а гарадскія ўлады яму адмаўляюць.

Іваноў пачаў галадоўку 14 студзеня. Віцяблянін толькі п'е ваду, ён страціў 5 кг вагі. Прадстаўнікі ўладаў ніяк не рэагуюць на яго акцыю, хаця мужчына вывесі вялікі транспарант над уваходам у краму "Ліза" на праспекце Будаўнікоў.

Іваноў незадаволены тым, што 2 мільёны рублёў, якія ён плаціць за арэнду памяшкання, ідуць невядома на якія мэты. На месцы крамы ён хоча зрабіць цырульню і атрымаць памяшканне ва ўласнасць. У рамонт памяшкання ён уклаў немалыя грошы.

Прыдпрымальнік лічыць, што ён мае права стаць уласнікам згодна з Дырэктывай №4 — як асоба, якая арандавала памяшканне працяглы час. Іваноў кажа, што згодны заплаціць за яго ў растэрміноўку або іншыя прымальныя ўмовы. Прадпрымальнік збіраецца галадаць, пакуль гарадскія ўлады не вырашаць яго праблему.

Віцебскі прадпрымальнік абвясціў галадоўку (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі