Віцебскі сутэнёр гандляваў непаўналетняй школьніцай
Віцебскія супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў Чыгуначным раёне горада злавілі двух сутэнёраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты выйшлі на 45-гадовага таксоўца. Як выявілася, мужчына не толькі перавозіў грамадзян, але і пастаўляў кліентаў знаёмай прастытутцы. За свае паслугі ён пакідаў сабе частку грошай, якімі кліенты разлічваліся з жанчынай.
Другім сутэнерам апынуўся 25-гадовы хлопец. На адным з сайтаў ён размясціў абвестку пра дзяўчыну, якая аказвае сэксуальныя паслугі за грошы. ЯК выявілася, гэта была непаўналетняя школьніца.
На абодвух мужчына пачалі крымінальныя справы за выкарыстанне занятку прастытуцыяй iншай асобай і за выкарыстанне для занятку прастытуцыяй заведама непаўналетняга.