Віцяблянка надрапала непрыстойныя малюнкі на 11 машынах
56-гадовая віцяблянка стала фігуранткай крымінальнай справы за хуліганства, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Жанчына, якая жыве на Маскоўскім праспекце, зранку выйшла з дома і пайшла размалёўваць сцены мясцовага супермаркета. Потым з дапамогай маркера і цвіка яна пашкодзіла 11 аўтамабіляў. На іх віцяблянка надрапала непрыстойныя малюнкі і нецэнзурныя словы.
Калі жанчыну затрымалі, яна не змагла выразна патлумачыць матывы сваіх учынкаў.