Віцяблянку, у якой памерла дзіця пры хатніх родах, вызвалілі ў зале суда

Віцяблянку, у якой памерла дзіця пры хатніх родах, вызвалілі ў зале суда

7 верасня ў Чыгуначным раённым судзе Віцебска абвясцілі прысуд 31-гадовай Вользе Сцяпанавай, чыё дзіця памерла пры хатніх родах. Працэс быў закрыты, суддзя Юрый Урбан зачытаў толькі рэзалюцыйную частку прысуду.

Віцяблянку прызналі вінаватай у прычыненні смерці па неасцярожнасці і асудзілі на 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Адразу ж гэты прысуд быў зменены на падпіску аб нявыездзе пры належных паводзінах, і Сцяпанаву адпусцілі на волю ў зале суда. Таксама жанчына павінна заплаціць 310,47 рубля за правядзенне судовых экспертызаў.

Як паведамлялася раней, 17 лютага пры хатніх родах у Вольгі Сцяпанавай памерла дзіця: захлынулася каляплоднымі водамі. Па версіі следчых, жанчына падчас цяжарнасці адмаўлялася ад меддапамогі. Маці парадзіхі кажа, што роды адбыліся імкліва, таму Сцяпанава нарадзіла дома, а не ў радзільні. 

Да суда жанчына правяла за кратамі чатыры месяцы. У інтэрнэце збіралі подпісы пад петыцыяй за яе вызваленне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі