Відавочцы нападзення ў мінскім абменніку: Дзяўчына моцна крычала
Пра падрабязнасці нападу Еўрарадыё распавяла адна з супрацоўніц гандлёвага цэнтра "Шчасце".
Па яе словах, дзяўчына-касірка выходзіла на абед: "Гэты хлопец чакаў яе каля абменніка. І як толькі яна сабралася выйсці, ён заштрухнуў яе ўсярэдзіну і закрыў рот рукой. Побач знаходзіліся мужчыны. Калі яны гэта ўсё пабачылі, зачынілі дзверы, ключы засталіся звонку. Дзяўчына моцна крычала".
Па словах супрацоўніцы, цяпер іх усіх зачынілі ў кавярні на тэрыторыі гандлёвага цэнтра і не выпускаюць.