Відэа, як "Белшына" ў Лунінцы разграміла "Граніт" — 4:0
У нядзелю прайшлі два матчы 15-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" пад моцным дажджом на "Трактары" здолела абыграць мазырскую "Славію" — 1:0. Бабруйская "Белшына" ў Лунінцы разграміла "Граніт" — 4:0. Два галы забіў легіянер з Ганы Джоэл Фамее (на 63-й і 88-й хвілінах), па адным — аргенцінец Факунда Самар'ян (на 68-й) і Кірыл Шакураў (на 85-й хвіліне).
Вынікі матчаў, якія прайшлі 1 і 2 ліпеня: "Крумкачы" — "Мінск" — 0:1, "Нафтан" — "Нёман" — 2:0, "Слуцк" — "Іслач" — 2:2, "Віцебск" — "Дынама" (Брэст) — 1:0, "Гарадзея" — БАТЭ — 1:1. Пасля 1-га круга ў першынстве ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 32 ачкі (і матч у запасе), мінскае "Дынама" мае 26 ачкоў, "Мінск" — 25, у "Шахцёра" і "Крумкачоў" — па 24 ачкі.
4 ліпеня пройдзе апошні матч 15-га тура, у якім сустрэнуцца салігорскі "Шахцёр" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Гульні 16-га тура прызначаныя на 29-31 ліпеня.