Відэа: у Мазыры кіроўца спрабаваў даць хабар супрацоўнікам ДАІ

Відэа: у Мазыры кіроўца спрабаваў даць хабар супрацоўнікам ДАІ

У Мазыры кіроўца спрабаваў даць хабар супрацоўнікам ДАІ. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, здарэнне адбылося раніцай 20 кастрычніка. Даішнікі спынілі аўтамабіль "Фольксваген", у 34-гадовага кіроўцы яны заўважылі прыкметы алкагольнага ап'янення. Праходзіць медасведчанне ён адмовіўся, а прапанаваў супрацоўнікам ДАІ 100 рублёў, каб яны яго адпусцілі і не прыцягвалі да адказнасці.

У адносінах жыхара Мазырскага раёна распачатая крымінальная справа па артыкуле "замах на дачу хабару". Таксама яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення і адмову прайсці медасведчанне. Мужчына заплаціць 1470 рублёў штрафу. Да таго ж яго на 3 гады пазбавілі права кіравання ўсімі відамі аўтатранспарту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі