Відэа жорсткага затрымання "галоўнага сепаратыста" ў Луганску

Ён сакрэтна прыехаў на сваю родную Луганшчыну з "групай захопу". Яны схапілі Арсена Клінчаева, дэпутата абласной рады ад Партыі рэгіёнаў і кіраўніка "Маладой гвардыі". Паводле Ляшко, менавіта ён кіраваў захопам будынка абласной адміністрацыі і вывешваннем над ёй расійскага сцяга.



Як відаць на відэа, затрыманне было даволі жорсткім. Клінчаеў адмаўляў, што ён выступае за далучэнне Луганшчыны да Расіі. Тым не менш, яго занеслі ў аўтобус і звезлі ў невядомым кірунку. Алег Ляшко сцвярджаў, што яны перадалі затрыманага праваахоўным органам.

Пазней стала вядома, што Арсен Клінчаеў быў вызвалены.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі