Відэазварот работнікаў "Нафтана": хочам жыць у краіне, дзе не катуюць людзей
Работнікі наваполацкага прадпрыемства "Нафтан" запісалі відэазварот, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі і іх погляду на яе. "Мы хочам жыць у мірнай, свабоднай, незалежнай, квітнеючай краіне, — кажуць яны па чарзе. — У краіне, дзе выконваюцца правы і свабоды чалавека, дзе працуюць законы".
Работнікі "Нафтана" згадалі ўсе тэмы, якія ў апошнія месяцы асабліва хвалююць беларусаў. Яны хочуць жыць у краіне, дзе "незалежнае назіранне на выбарах і адкрыты і празрысты падлік галасоў з'яўляюцца нормай", а кіраўнік дзяржавы, "наняты народам, не называе яго "народцам", "авечкамі", "пацукамі". Яны выступаюць за краіну, у якой "праваахоўныя органы не з'яўляюцца карнымі", а ў следчых ізалятарах не катуюць людзей, не калечаць і не забіваюць іх за канстытуцыйнае права выказваць сваё меркаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.