Віганд гаварыў з чыноўнікамі ў Мінску пра палітвязняў

Беларусь наведаў дырэктар дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.19 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча з ім міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Гаворка ішла пра бягучыя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння паміж нашай краінай і Еўрасаюзам.

У сераду Гунар Віганд сустрэўся і з беларускімі журналістамі. Еўрарадыё пацікавілася ў яго, ці ўздымалася тэма палітвязняў падчас сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі? Вось што адказаў прадстаўнік ЕС:

"Я закранаў гэта пытанне вельмі канкрэтным чынам, узгадваў канкрэтныя выпадкі. Мне падаецца, што гэта не стала сюрпрызам для беларускіх чыноўнікам. Думаю, усе разумеюць, што існуюць крокі, якія неабходна зрабіць, каб мы маглі цалкам рэалізаваць патэнцыял адносінаў паміж ЕС і Беларуссю. Ёсць некаторыя крокі, якія ўжо можна рабіць, але ёсць важныя рэчы, без якіх поўная рэалізацыя патэнцыялу ў адносінах немагчымая".

Цалкам адказы Гунара Віганда неўзабаве з'явяцца на нашым сайце. Сачыце за абнаўленнямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі