Віктар Ганчарэнка напісаў заяву аб звальненні з ЦСКА і з'ехаў у Беларусь

Віктар Ганчарэнка напісаў заяву аб звальненні з ЦСКА і з'ехаў у Беларусь

Віктар Ганчарэнка напісаў заяву аб звальненні з ЦСКА і з'ехаў у Беларусь. Здарылася гэта пасля разгромнага паражэння яго каманды ў расійскай прэм'ер-лізе ад "Зеніта" (0:4), піша sport-express.ru. Заява яшчэ не падпісана. Кіраўніцтва клуба вядзе перамовы з трэнерам. Чакаецца, што ўсё вырашыцца ў аўторак.

Ганчарэнку 43 гады. Ён — былы трэнер БАТЭ, упершыню вывеў беларускі футбольны клуб у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. На працу ў Расію з'ехаў у 2013-м, працаваў з "Уралам", "Кубанню", "Уфой", у трэнерскім штабе ЦСКА. У канцы 2016-га Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам армейцаў. Пры абмежаваным бюджэце яму ўдавалася з маладой камандай паказваць у расійскай прэм'ер-лізе добрыя вынікі (два срэбра). У траўні 2020-га беларускі спецыяліст падпісаў з ЦСКА кантракт тэрмінам на адзін год.

На відэа — кароткае інтэрв'ю трэнера перад матчам з "Зенітам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі