Віктар Малішэўскі на волі: спярша мы выгулялі сабаку з супрацоўнікамі органаў
Медыяменеджар Віктар Малішэўскі на волі. Пра гэта ён сам паведаміў у сацсетках.
"Гэта другі ператрус у маім жыцці. Але спярша разам з супрацоўнікамі органаў мы выгулялі сабаку. Арні не вельмі спадабалася, але галоўнае ўсе на волі", — напісаў Малішэўскі ў сацсетках.
Сын Малішэўскіх у каментары Еўрарадыё расказаў, што дома ёсць сляды ператрусу — на кніжных паліцах, у шуфлядах. Але, кажа, сляды не вельмі значныя.
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 10 лютага дома ў медыяменеджараў Віктара і Галіны Малішэўскіх адбыўся ператрус. Паводе папярэдніх звестак, яго праводзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.