Віктар Януковіч захварэў і сышоў на бальнічны
Пра гэта паведаміла Адміністрацыя прэзідэнта Украіны.
"Прэзідэнту Украіны адкрылі бальнічны ліст у сувязі з вострым рэспіраторным захворваннем, якое суправаджаецца высокай тэмпературай", — перадае liga.net словы намесніка кіраўніка Дзяржаўнага кіравання справамі па медыцынскіх пытаннях Аляксандра Орды.
Дарэчы, напярэдадні украінскі прэзідэнт двойчы прыязджаў у парламент і праводзіў кансультацыі з фракцыяй Партыі рэгіёнаў і лідарамі апазіцыі. Па звестках СМІ, Януковіч сказаў дэпутатам, што прыехаў да іх проста з лякарні. "У мяне было кровазліццё, я ляжаў пад кропельніцай. Але ўбачыўшы, што тут адбываецца, я прыехаў да вас", — пераказваюць дэпутаты словы Януковіча.
Фота — euroua.com