Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з адкрытага чэмпіянату ЗША
Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з адкрытага чэмпіянату ЗША, які стартуе 28 жніўня. “На жаль, я не змагу ў гэтым годзе выступіць на US Open з-за сямейных абставін, якія цяпер вырашаю”, — паведаміла беларуская тэнісістка. Паводле яе слоў, гэта “адзін з самых любімых турніраў”, на якім яна ў свой час “перажыла адны з лепшых момантаў сваёй кар’еры”. Таму Вікторыі вельмі шкада прапусціць яго.
Як вядома, Вікторыю Азаранку чакае судовы працэс у Каліфорніі за апеку над сваім 8-месячным сынам Леа Аляксандрам. Яна развіталася з яго бацькам у ліпені, неўзабаве пасля гэтага ён падаў у суд заяву “аб выкраданні дзіцяці”. Суд забараніў беларусцы пакідаць штат разам з сынам, таму перад ёй паўстаў выбар: пакінуць сына і паўдзельнічаць у тэнісным турніры ў Нью-Ёрку, ці прапусціць яго, застацца з дзіцёнкам і рыхтавацца да працэсу. Яна зрабіла выбар на карысць апошняга варыянту.
Victoria Azarenka has officially withdrawn from the US Open. pic.twitter.com/OTOj1fthVs
— WTA Insider (@WTA_insider) 21 августа 2017 г.