Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з турніра ў Цынцынаці
Тэнісістка Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з турніра ў Цынцынаці па асабістых абставінах. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
У сацсетках беларуская тэнісістка напісала: "Я засмучаная тым, што вымушаная зняцца з турніра па сямейных абставінах. Не магу дачакацца моманту, калі зноў сыграю пры гэтай фантастычнай падтрымцы публікі".
Турнір у Цынцынаці пачынаецца 14 жніўня.
Азаранка цяпер рыхтуецца да суда з бацькам яе дзіцяці Білі МакКігам, які аспрэчвае ў яе апякунства над іх агульным сынам.
На час разгляду справы аб апякунстве дзіця не можа пакідаць Лос-Анджалеса, як пастанавіў суд гэтага горада.