Матч Вікторыі Азаранкі і Лі На пакажуць у жывым эфіры
Сустрэча адбудзецца сёння, 25 кастрычніка. Жывую трансляцыю матчу пакажуць тэлеканалы “Беларусь-2” і “Беларусь-5”. Пачатак а 17.00.
Беларуская тэнісістка павінна ў двух сэтах абыграць кітаянку, каб забяспечыць сабе выхад з “Белай групы”.
На гэты момант Лі На лідуе ў групе — у яе дзве перамогі (4:1 па сэтах). На другім месцы Алена Янкавіч — адна перамога і адна параза (3:2 па сэтах), на трэцім — Азаранка — 1:1 (2:2). Італьянка Сара Эрані страціла шансы на выхад з групы — 0:2 (0:4).
Тым часам амерыканка Серэна Уільямс абыграла ў Стамбуле чэшку Петру Квітаву (6:2, 6:3) і забяспечыла сабе выхад у паўфінал выніковага турніру WTA. Уільямс выйграла ўсе тры матчы ў “Чырвонай групе” і не аддала суперніцам ніводнага сэту.