Вікторыя Азаранка прайграла Серэне Уільямс
У аўстралійскім Брысбене завяршыўся фінал тэніснага турніру з прызавым фондам у 1 мільён долараў.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла амерыканцы Серэне Уільямс з лікам 4:6, 5:7. Такім чынам, з 17 сустрэч з Уільямс наша суайчынніца была слабейшай у 14.
Дарэчы, турнір у Брысбене — гэта этап падрыхтоўкі да адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Гэты турнір беларуска выйгравала ў 2012 і 2013 гадах.
Фота — eurosport.ru