Вікторыя Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале “Кубка Крамля”

У чвэрцьфінале “Кубка Крамля” беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла расіянцы Алене Дзяменцьевай у двух сэтах — 6:7, 2:6. Такім чына, беларуска выбывае з турніру ў адзіночным разрадзе, але працягне барацьбу ў пары з іншай беларускай тэнісісткай Таццянай Пучак.

Сёння яны абыгралі пару Эмілі Луа (Францыя)/Мейлен Ту (ЗША) і выйшлі ў паўфінал турніру. Нагадаем, напярэдадні Вікторыя Азаранка сенсацыйна перамагла чацвёртую ракетку сусветнага рэйтынга расіянку Марыю Шарапаву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі