Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал Australian Open

Вікторыя Азаранка / twitter.com/josemorgado
Вікторыя Азаранка / twitter.com/josemorgado

Беларуска Вікторыя Азаранка выграла чвэрцьфінальны матч на тэнісным турніры Australian Open і выйшла ў паўфінал.

Азаранка сустракалася з трэцяй ракеткай свету — амерыканкай Джэсікай Пегулай. Вынік сустрэчы пасля двух сэтаў — 6:4, 6:1 на карысць беларускі. Наступная яе саперніца — Алена Рыбакіна з Казахстана.

Азаранка раней двойчы выйгравала Australian Open — у 2012 і 2013 гадах. 

За выхад у паўфінал будзе змагацца яшчэ адна наша суайчынніца — Арына Сабаленка. Яе саперніцай будзе харватка Донна Векіч. Матч адбудзецца ў ноч з 24 на 25 студзеня паводле беларускага часу.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі