Вікторыя Азаранка захавала другі радок у абноўленым рэйтынгу WTA
У беларускай тэнісісткі 6581 ачко.
Лідыруе па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс, у яе 13000 балаў. На трэцім месцы знаходзіцца кітаянка На Лі з 6570 ачкамі. Як бачым, яна адстае ад беларускі толькі на 11 ачкоў.
Адзначым, што Вольга Гаварцова пагоршыла сваё становішча ў рэйтынгу — з 96-й пазіцыі яна адступіла на 98-ю.