"Вірусны эфект": як COVID-19 паўплываў на ўстановы грамадскага харчавання
Мікіта Імбра, рэстаратар / Еўрарадыё
COVID-19 паставіў рэстаранны бізнэс на мяжу выжывання. Адсутнасць кліентаў і, як следства, скарачэнне прыбытку не дазваляюць многім нават акупіць арэнду памяшканняў.
Мікіта Імбра — уладальнік мінскай кавярні "Шэрлак", якая таксама сутыкнулася з наступствамі пандэміі. У праграме "Вірусны эфект" Мікіта распавядае, наколькі ўпалі даходы кавярні, як дзяржава "дапамагла" прыватнаму бізнэсу справіцца з цяжкімі часамі і ці разлічвае ён перажыць другую хвалю COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.