Віталь Клінцоў: Мы хочам паказаць альтэрнатыўны Мінск

120820 Klincou s.mp3

Еўрарадыё: Па якіх месцах будуць праходзіць экскурсіі ў Мінску?

 

Віталь Клінцоў: Самае цікавае, што гэтыя месцы яшчэ не вызначаныя канчаткова, бо іх будуць вызначаць удзельнікі  суполкі “Вконтакте”. Яны будуць прыдумваць гэтыя месцы і за іх будуць галасаваць, каб выбраць найбольш цікавыя.  Можна казаць, што гэта будзе Vox populi. 

Еўрарадыё: Гэта будзе сапраўдны экстрым? Можа, хтосьці абярэ аўтазак?

 

Віталь Клінцоў: Не, экстрым – гэта не вельмі дакладны тэрмін для нашай экскурсіі, таму што мы хочам паказаць альтэрнатыўны Мінск. Маецца на ўвазе, што гэта будзе горад з іншага боку.

Еўрарадыё: То бок гэта будуць месцы, якія мінчукі звычайна абыходзяць, бо, напрыклад, спяшаюцца дадому?

 

Віталь Клінцоў: Не, гэта могуць быць незвычайныя месцы, гэта можа быць месца, праз якое мы ходзім кожны дзень, але не заўважаем яго. Напрыклад,  графіці, нейкі цікавы помнік, забудова часоў вайны – штосьці такое. Гэта экскурсія, у першую чаргу, для маладых людзей, для тых, хто цікавіцца чымсьці незвычайным.

Еўрарадыё: А ці можаце выдаць хоць адно месца ў Мінску, якое вы будзеце наведваць?

 

Віталь Клінцоў: Зразумела, так. Каб задаць тон у выбары, мы прапанавалі свае месцы – гэта дворык на вуліцы Рэвалюцыйнай. Там  тусуюцца фатографы, што здымаюць класічнае фота – я маю на ўвазе фота на стужку і здымкі на паперы. Гэта стары кінатэатр “Сучаснік” і побач з ім на вуліцы Харкаўскай сад каменных скульптур.

Еўрарадыё: Кім будуць экскурсаводы – прафесіяналамі, людзьмі з адукацыяй, якія будуць ведаць гісторыю Мінска, ці маргіналы?

 

Віталь Клінцоў: Я лічу, што гэта можа быць штосьці сярэдняе паміж прафесіяналамі і маргіналамі. Адназначна, гэта не будуць поўныя маргіналы, але мы лічым, што гідамі па экскурсіі могуць быць звычайныя людзі. Мы бачым іх як маладых і таленавітых, ніякага афіцыёзу мы не плануем.

Еўрарадыё: Экскурсіі арыентаваныя больш на беларусаў, ці замежнікі таксама змогуць убачыць такі цікавы Мінск?

 

Віталь Клінцоў: Мы зацікаўленя, каб як можна больш людзей пра гэта даведалася. Экскурсія плануецца ў кастрычніку на працягу 1-1,5 месяцаў. Трэба ўлічваць, што гэта першы крок, які заўсёды трэба зрабіць, каб ён атрымаўся добрым. Потым мы будзем разлічваць, якія перспектывы і планы на гэтую экскурсію. І калі госці Мінска будуць цікавіцца гэтым – чаму б і не?

Еўрарадыё: Ці будзе канкрэтнае месца, ад якога будуць адпраўляцца экскурсіі?

 

Віталь Клінцоў: Не, лагістыка гэтага маршрута яшчэ не вызначаная дакладна, і я лічу, у нашым выпадку яна і не можа быць вызначаная дакладна, бо гэта некалькі кропак на мапе горада, якія могуць быць аднолькава цікавымі для ўдзельнікаў. Таму мы будзем сачыць за тым, як экскурсія будзе распрацоўвацца.

 

Нагадаем, што паўдзельнічаць у экстрым- экскурсіях, якія будуць праходзіць у Мінску кожны тыдзень, пачынаючы з верасня, можна толькі зарэгістраваўшыся на сайце праекта: http://www.vkedah.by/

Фота: http://mmm-support.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі