Візіт Вярхоўнага прадстаўніка ЕС у Беларусь адклалі праз каранавірус
Напрыканцы красавіка ў Беларусь меўся прыехаць Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Аднак у сувязі з пандэміяй каранавіруса візіт адклалі.
Гаворка пра гэта ішла сёння падчас тэлефоннай размовы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Жазэпам Барэлем, перадае прэс-служба МЗС. Дату візіту бакі дамовіліся ўзгадніць пазней.
Таксама Макей і Барэль абмеркавалі супрацу Беларусі і Еўрасаюза, у тым ліку рэакцыю на наступствы пандэміі каранавіруса. Кіраўнік беларускай дыпламатыі заклікаў Еўрасаюз аператыўна завяршыць працэдуру набыцця моцы двухбаковымі пагадненнямі аб спрашчэні выдачы віз і аб рэадмісіі. Акрамя таго абмяркоўваліся перспектывы падпісання Прыярытэтаў партнёрства Беларусі і ЕС, а таксама супраца ва Усходнім партнёрстве.
Папярэдніца Барэля на гэтай пасадзе Федэрыка Магерыні планавала наведаць Беларусь у кастрычніку 2019 года. Аднак яе візіт быў адкладзены. Паводле неафіцыйных звестак, прычынай стала адсутнасць Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі на час гэтага візіту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.