Вольга Карач: У выбарах не ўдзельнічаем, бо яны проста тэхнічны момант

Вольга Карач заявіла пра свой няўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах. На думку кіраўніцы кампаніі “Наш дом”, выбары стануць толькі “тэхнічным момантам” і сур’ёзна да іх людзі ставіцца не будуць. Таксама Карач звяртае ўвагу на магчымы ўдзел у выбарах прарасійскага кандыдата. Пра гэта актывістка распавяла ў размове з Еўрарадыё.

Карач: “Ёсць адчуванне, што гэтыя выбары ўспрымаюцца толькі “тэхнічнай функцыяй”. Самая цікавая гульня можа пачацца ў самым канцы выбараў і пасля іх. Зараз Расія мяняе сваю тактыку ў дачыненні да Беларусі”.

Карач лічыць, што класічная прэзідэнцкая кампанія можа прывесці альтэрнатыўных кандыдатаў да паразы. Але яна адзначае, што можа падтрымаць кандыдата, які адкажа на ўсе актуальныя выклікі і пагрозы. Сярод такіх выклікаў яна адзначае ўплыў расійскіх медыя на людзей і сімпатыі да Расіі ў многіх беларусаў.

Фота: Наш дом, Вольга Карач

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі