Вольскі: Да перадвыбарных канцэртаў трэба падыходзіць сур’ёзна
Спявачка Ларыса Грыбалёва ўдзельнічала б у канцэрце ў падтрымку пэўнага кандыдата ў дэпутаты, калі б ёй была блізкая ягоная праграма, ці калі б яе зацікавілі якім іншым чынам. Рок-музыка Лявон Вольскі заспяваў бы у падтрымку пэўнага кандыдата, калі б мерапрыемства было сур’ёзна арганізавана. Гурт Клёндайк настойвае на сваёй апалітычнасці, а каб запрасіць паагітаваць Ірыну Дарафееву, трэба было б дамаўляцца з ейным прадзюсарам. У разгар кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, як рознакаліберныя музычныя зоркі Беларусі ставяцца да гэтай палітычнай падзеі. Магчыма, хтосьці нават удзельнічае?
Удзел у выбарчай кампаніі музыкам дазволены як і ўсім іншым грамадзянам краіны. Аднак сярод апытаных намі спевакоў і спявачак не апынулася таго, каго б запрашалі ў ініцыятыўную групу прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты. Музыкам, канешне, больш уласцівая была б іншая форму ўдзелу ў кампаніі – выступ на канцэрце ў падтрымку таго ці іншага кандыдата. Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына распавяла нам, што гэта магчыма, але толькі калі музыка будзе выступаць за ідэю.
Ярмошына: Калі яны будуць агітаваць бясплатна, то могуць (удзельнічаць у канцэрце), калі за грошы – нельга. Калі яны будуць рабіць гэта па гуканні сэрца, то не забаронена.
Аднак, напрыклад, гурт Клёндайк ад прапановы выступіць на канцэрце ў падтрымку пэўнага кандыдата адмовіўся б. Пра гэта нам распавяла вакалістка гурта Каця Пытлева.
Пытлева: Звычайна мы адмаўляемся ўдзельнічаць у такіх канцэртах. Мы наогул – па-за палітыкай.
Вакаліст-лідэр гурта Тяни-Толкай Павел Клышэўскі сказаў, што іх гурт ніколі не запрашалі ўдзельнічаць у такіх канцэртах, а наконт умоваў, на якіх бы гурт пагадзіўся ўдельнічаць у падобнай імпрэзе, адказаў наступнае:
Клышэўскі: Ой, ну што гэта каб на хмель не мароз... Пытанні ў вас такія цікавыя, канешне...
Да спявачкі Ларысы Грыбалёвай у адну з парламенцкіх кампаніяў 90-х звярталіся з просьбай выступіць у падтрымку кандыдата Рамана Ананьева, але, па словах спявачкі, гэта было так даўно, што яна ўжо нават не памятае. Але ў гэтай кампаніі яна магла б паўдзельнічаць, калі б кандыдат ёй быў даспадобы, ці яна мела б нейкі іншы інтарэс.
Грыбалёва: Альбо я павінна мець нейкі інтарэс у праграме гэтага кандыдата ў дэпутаты: то бок калі яго выбяруць, то ён мне дапаможа ў чымсьці ці з чымсьці, з нейкімі маімі праблемамі. Іначай – толькі грашовае ўзнагароджванне, таму што дастаткова добрая ў кандыдата ў дэпутаты і грашовая падтрымка, і кампанія людзей, якія працуюць з імі разам.
Сярод асабістых праблемаў, у вырашэнні якіх Ларысе Грыбалёвай патрэбная дэпутацкая дапамога, спявачка назвала экалагічныя і медычныя праблемы краіны. Да таго ж яна адзначыла, што ні ў якія ініцыятыўныя групы не ўваходзіць, нічога пра гэта не ведае, а проста зараз адпачывае.
Рок-музыку Лявона Вольскага да ўдзелу ў ініцыятыўных групах пэўныя прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты не запрашалі, і музыка не пагадзіўся б у іх удзельнічаць, бо не мае на гэта часу - шмат творчай працы. На ўдзел у агітацыйным канцэрце Вольскі проста так не пагадзіўся б.
Вольскі: Гэта залежыць шмат ад чаго. Ад таго, дзе гэта будзе адбывацца, якая апаратура там будзе стаяць, наколькі гэта будзе сур’ёзна, каб гэта не было мерапрыемства “для галачкі”. Канцэрт нельга рабіць як раней рабіліся апазіцыйныя мерапрыемствы – абы-як. Трэба да гэтага падыходзіць сур’ёзна, каб не дыскрыдытаваць ідэю саму.
Для Лявона Вольскага важна было б яшчэ і за якога кандыдата выступаць. Нягледзячы на актыўнае грамадскае жыццё, спявак ніколі не звяртаўся да дэпутатаў дзеля вырашэння нейкіх пытанняў, бо не ведае, што з імі можна вырашаць.
Па ўсім відаць, што заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева сочыць за выбарчай кампаніяй. Яна лічыць, што казаць пра ўдзел у канцэрце ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты яшчэ рана, бо яны яшчэ нават не зацверджаныя. Пры гэтым адпраўляючыся ў свой штогадовы тур “Пад мірным небам” у палі Беларусі, спявачка падкрэсліла, што акцыя не мае ніякага палітычнага адцення.
Дарафеева: Мае канцэрты ніяк не звязаныя з перадвыбарнай кампаніяй.
Пра ўмовы, на якіх заслужаная артыстка магла б удзельнічаць у канцэрце ў падтрымку пэўнага кандыдата, трэба было б дамаўляцца з ейным прадзюсарам. Яна ў такіх перамовах удзелу не бярэ.
Фота:
Generation.by
Uff-by
Комсомольская Правда в Белоруссии
Тэлеграф
Сайт гурта Тяни-Толкай