Вольскі: Я не супраць зрабіць шоу — у футры і на лімузіне прыехаць у Мінкульт

Вольскі: Я не супраць зрабіць шоу — у футры і на лімузіне прыехаць у Мінкульт

Атрымліваць статус творчага работніка ў Міністэрстве культуры славуты беларускі музыкант Лявон Вольскі не плануе. Тым не менш, ён не выключае магчымасці зрабіць з самога гэтага працэсу шоу.

Вольскі: “Прыйсці туды, а лепш арандаваць лімузін і прыехаць, апранутым у футра, з журналістамі, з кветкамі, шампанскім і маленькім сабакам пад пахай — яго, як і лімузін, можна арандаваць. А там такія дамы сядзяць — даць ім усім па букеціку, сказаць: “Ведаеце, хто я такі?”. Ну, і паглядзім тады, як такога барына не зарэгістраваць?”

Праўда, Вольскі ўпэўнены, што нават у такім выпадку яму ўсё адно статус творчага работніка не дадуць. Тым не менш, плаціць падатак на дармаедства музыка не збіраецца. Маўляў, няхай яго судзяць і накіроўваюць на папраўчыя працы — яшчэ лепшае шоу атрымаецца.

Вялікае інтэрв’ю з Лявонам Вольскім, у якім музыка расказвае пра тое, як за жыццё “нагроб грошай” на цэлы дом у вёсцы, чаму думае пра эміграцыю і як выжывае ў Беларусі, а таксама пра тое, калі выйдзе новы альбом і якім ён будзе — чытайце неўзабаве на нашым сайце.

Вольскі: Я не супраць зрабіць шоу — у футры і на лімузіне прыехаць у Мінкульт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі