Вучэнні ў метро працягнуцца да 26 верасня

24 верасня у мінскім метро па-ранейшаму шмат міліцыі — як звычайнай, так і АМАПа. На станцыі метро “Кастрычніцкая” праходзіць узмоцнены нагляд асабістых рэчаў. У прыватнасці, карэспандэнта Еўрарадыё спынілі нават з невялікім заплечнікам. Падчас дагляду міліцыянт коратка паведаміў, што вучэнні ў метро працягнуцца да 26 верасня.

Нагадаем, што ў панядзелак, 23 верасня, незразумелая сітуацыя ў метро ледзьве не выклікала агульнагарадскую паніку. Станцыя “Плошча Якуба Коласа” была закрытая прыкладна каля гадзіны, яшчэ на некалькіх дзяжурыла мноства міліцынтаў, медыкі, АМАП. Пры гэтым супрацоўнікі МНС і МУС устрымліваліся ад каментароў.

Афіцыйнае паведамленне пра вучэнні ў метрапалітэне з’явілася толькі ўвечары. Згодна з сайтам ГУУС Мінгарвыканкама, у метро праходзілі вучэнні праваахоўных органаў. Падкрэсліваецца, што яны адбываліся ва “ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі