Вучні школы, дзе адбылося масавае атручэнне, будуць вучыцца ў Сапоцкіне
Вучні школы ў аграгарадку Рацічы пад Гродна, дзе на мінулым тыдні адбылося масавае атручэнне, будуць вучыцца ў пасёлку Сапоцкін, суседнім населеным пункце. Іх будуць вазіць школьнымі аўтобусамі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Сярэдняя навучальная ўстанова ў Рацічах не будзе працаваць да таго часу, пакуль не стануць вядомыя прычыны здарэння. Як паведамляла Еўрарадыё, 11 лютага былі шпіталізаваныя 42 вучня і работнік санітарнага кантроля. Усіх іх завезлі ў бальніцу ў Гродна. Папярэдні дыягназ — "атручэнне неяснай этыялогіі".
На месцы працавалі праваахоўнікі, эксперты. Праводзяцца экспертызы, якія мусяць даць адказ на пытанне, што ж сталася прычынай атручэння.
Міністр адукацыі: Атручванне школьнікаў у Рацічах было не харчовым