ВУП Беларусі сёлета ўжо вырас на 3,5%
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 3,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Менавіта на такое павелічэнне па выніках года разлічаны прагноз беларускага ўраду.
Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 100,6 млрд. рублёў. Індэкс-дэфлятар валавога ўнутранага прадукта за студзень-кастрычнік 2018-га ў параўнанні з такім жа перыядам папярэдняга года склаў 112,5%.
Тэмпы росту ВУП з вясны запаволіліся. За першыя чатыры месяцы ён вырас на 4,8%, за пяць — на 4,7%, за паўгода — на 4,5%.