ВУП Беларусі за паўгода скараціўся на 4,2%

Па выніках года ВУП Беларусі можа страціць 6,5% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Па выніках года ВУП Беларусі можа страціць 6,5% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Па выніках паўгоддзя падзенне ВУП Беларусі склала 4,2% год да года, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Пры гэтым у чэрвені тэмпы скарачэння беларускай эканомікі трохі замарудзіліся. У чэрвені ВУП знізіўся прыкладна на 7,8% (гэта ў дачыненні да чэрвеня 2021 года), а ў траўні падзенне склала 8,6%.

"Цалкам верагодна, што беларуская эканоміка пачынае адаптавацца пад функцыянаванне ва ўмовах санкцый", — мяркуюць эксперты ЕАБР. Яны па-ранейшаму лічаць, што па выніках года ВУП Беларусі страціць 6,5%. Але гэты прагноз можа быць і палепшаны, адзначаюць у банку, калі расійская эканоміка будзе падаць не так сур'ёзна, як прагназуецца цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі