Падзенне ВУП Беларусі па выніках года можа скласці 6,5% — ЕАБР

Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі звязваюць з санкцыямі і разрывам вытворча-лагістычных ланцужкоў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі звязваюць з санкцыямі і разрывам вытворча-лагістычных ланцужкоў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Падзенне ВУП Беларусі па выніках года можа скласці 6,5%, прагназуюць эксперты Еўразійскага банка развіцця.

Яны адзначаюць, што ў траўні скарачэнне ВУП было яшчэ больш адчувальным, чым у красавіку. Гадавое падзенне ў траўні склала 8,8% — супраць 6,5% у красавіку. Эксперты звязваюць сітуацыю з санкцыямі і разрывам вытворча-лагістычных ланцужкоў. У выніку вытворчасць апрацоўчай прамысловасці ў траўні ўпала на 11,8% год да года, аптовага гандлю — на 25,4% і грузаабароту транспарту — на 33,6%. На чвэрць за год скараціліся і інвестыцыі.

Стрымаць імклівае падзенне ВУП крыху дапамог IT-сектар. Ён паказваў рост. Акрамя таго, гэтыя месяцы прадпрыемствы нарошчвалі складскія запасы — гэта таксама, на думку экспертаў, дазволіла часова змякчыць эканамічны спад.

Аднак не выключана, што ў найбліжэйшыя месяцы эканамічная актыўнасць працягне скарачацца — праз паслабленне спажывецкага і інвестыцыйнага попыту, а таксама памяншэнне экспартных паставак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі