ВУП за I квартал 2020 года: -0,3% да мінулага года
Сельская гаспадарка ў Беларусі / Еўрарадыё
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за I квартал 2020 года ў бягучых цэнах склаў 30 млрд 212 млн рублёў. Гэта на 0,3% менш, чым за I квартал 2019 года (у супастаўных цэнах), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Пасля правальнага студзеня (-1,9% да студзеня 2019 года) ВУП вяртае пазіцыі. Адставанне ад папярэдняга года скарачаецца. Але пра рост казаць пакуль не выпадае.
У I квартале 2020 доля горназдабыўной прамысловасці ў ВУП скарацілася на 1,9%, апрацоўчай прамысловасці — на 2,3% у параўнанні з I кварталам 2019 года. Праселі таксама гандаль (-0,5%) і лагістыка (-4,9%). А вось галіна "інфармацыя і сувязь", у якую ўваходзіць IT-сфера, дэманструе рост на 7,4%.
Тым часам эксперты Міжнароднага валютнага фонда даюць несуцяшальны прагноз па беларускім ВУП. На іх думку, па выніках 2020 года эканоміку краіны чакае падзенне на 6%.
Эксперты МВФ лічаць, што аднаўленне беларускай эканомікі пачнецца ў 2021 годзе — прагназуецца прырост у 3,5%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.