ВВС: Расія яшчэ не вызначылася, ці мэтазгодна наступаць на Украіну зімой
Навагодняя яліна ў Кіеве / фота Кіеўскай гарадской рады
Унутры расійскай улады няма адзінага меркавання пра мэтазгоднасць наступу на Украіну зімой, піша ВВС са спасылкай на ўласную высокапастаўленую крыніцу ў амерыканскім Дзярждэпартаменце.
Паводле звестак крыніцы ВВС, ёсць прыхільнікі зімовага наступу, але ёсць і тыя, “хто мае рэальныя пытанні".
Акрамя таго, ЗША назіраюць "вельмі значны" дэфіцыт боепрыпасаў у расійскіх войскаў. Там таксама канстатуюць, што людзей "кідаюць у бой" без навучання і зладжвання.
Усё гэта "накладае абмежаванні" на расійскія планы. Тым не менш, суразмоўца ВВС прызнае, што расійская ваенная машына, хоць і працуе "са страшнымі выдаткамі", усё яшчэ вялікая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.