Вядомы сэт-ліст “Дай Дарогу!”, які прагучыць на “Даём рады”

Аматары “Дай Дарогу!” выбралі 14 песень, якія гурт выканае падчас уручэння музычнай прэміі ЕўрарадыёДаём Рады”. У галасаванні ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Паводле іх меркавання, у лідарах апынуліся баевікі “По-синему”, “Д.С.П.Г.” ды “Прыгай в коляску”. Замыкаюць спіс самых выбуховых хітоў брастаўчан “Отравлены мозги”, “Мария Ивановна” ды “Я не ведусь”.

  • Сэт-ліст выступу “ДД!” на “Даём Рады!” 7 лютага:
  • 1. По-синему
  • 2. Д.С.П.Г.
  • 3. Прыгай в коляску
  • 4. Пятая палата
  • 5. 20 см.
  • 6. В синих сандалях
  • 7. Лопата
  • 8. Supersession
  • 9. Переночевать
  • 10. Тома
  • 11. Армия
  • 12. Отравлены мозги
  • 13. Мария Ивановна
  • 14. Я не ведусь

Апроч таго, “Дай Дарогу!” абяцаюць пазнаёміць прыхільнікаў з новым басістам.

Нагадаем, што ў мінулым годзе па выніках прэміі “Даём рады” альбом “Сквозь говно” ад “Дай Дарогу!” быў названы лепшым альбомам 2012 года, сам гурт атрымаў тытул "Гурт-2012", а клуб Re:Public назваў канцэрт брэстаўчан “Самым шалёным канцэртам” ды ўзнагародзіў пажыццёвымі бясплатнымі праходкамі на свае мерапрыемствы.

Фестываль “Даём рады” пройдзе 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public. Падчас імпрэзы Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.

  • Кошт квіткоў:
  • 90.000 — першыя 50 квіткоў,
  • 110.000 — наступныя 100 квіткоў,
  • 130.000 — астатнія.
  • У дзень канцэрта — 150.000.
  • Столік — 170.000 папярэдне, 190.000 — у дзень канцэрта.
  • Набыць квіткі можна і праз Інтэрнэт.
  • Даведка: +375 29 6490888

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі