Вядомыя прозвішчы 6000 беларусаў, асуджаных па палітычных матывах з 2020-га
У Беларусі амаль 1300 палітвязняў
Беларускім праваабаронцам вядомыя прозвішчы амаль 7400 фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі з 2020 года. З іх 6013 чалавек ужо асудзілі. Амаль чвэрць з гэтых людзей — жанчыны. Як мінімум 2336 чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі, 681 — да "хіміі".
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што агулам фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш. На жаль, прозвішчы часткі людзей пакуль невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.