Вядоўцу радыё Unistar звольнілі за навіны з незалежнага інфармагенцтва
Ён заявіў, што для яго начальства важна не толькі якія навіны гучаць у эфіры, але і адкуль яны ўзятыя.
Вядучага радыёстанцыі Unistar Сяргея Грудніцкага звольнілі за выкарыстанне ў выпуску навінаў паведамленняў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Сам журналіст напісаў у сваім Фэйсбуку:
“Супрацоўніцтва з радыё Юністар з падачы мінінфарма на гэтым заканчваецца. Нагодай сталі дзве БелаПАНаўскія навіны ў эфіры (цалкам, дарэчы, бяскрыўдныя). Але для іх, як вядома, важна не толькі ШТО, але і АДКУЛЬ”.
Цяпер Грудніцкі шукае працу і разглядае магчымасці працаваць па-за журналістыкай.