Вядзе бізнес у ЕС і абдзірае беларусаў — расследаванне пра кашалёк Лукашэнкі

Ведёт бизнес в ЕС и обирает белорусов — расследование о кошельке Лукашенко

Аляксандр Шакуцін трапіў пад санкцыі ЕС як кашалёк Лукашэнкі ў 2020 годзе. Гэта не перашкаджае яму дагэтуль весці прыбытковы бізнес у Германіі.

У Беларусі Шакуцін таксама нядрэнна ўладкаваўся. Холдынг "Амкадор", які ён узначальвае, некалькі гадоў працуе са стратамі і функцыянуе, у прыватнасці, за кошт падаткаў беларусаў. А жонка і сын Шакуціна валодаюць бізнесам па рээкспарце кветак у Расію. На ім яны зараблялі дзясяткі мільёнаў долараў, не выплачваючы падаткаў у дзяржбюджэт. Паводле самых грубых падлікаў, утрыманне бізнесу сям'і Шакуціных абышлося беларускім падаткаплатнікам у $100 мільёнаў.

Да такіх высноў прыйшоў Беларускі даследчы цэнтр (БРЦ), вывучыўшы дзейнасць Шакуціна.


Еўропа-карміцелька

У 2020 годзе бізнесмен Аляксандр Шакуцін трапіў пад санкцыі ЕС за падтрымку Аляксандра Лукашэнкі

Ведёт бизнес в ЕС и обирает белорусов — расследование о кошельке Лукашенко
Лукашэнка і Шакуцін / прэс-служба Лукашэнкі

Пасля гэтага дзейнасць яго кампаній у Еўрасаюзе мусіла б спыніцца. Аднак у Германіі ў Шакуціна ёсць кампанія, якая працягвае функцыянаваць і прыносіць прыбытак.

Фірма SV MASCHINEN займаецца пастаўкамі сельгастэхнікі ва Усходнюю Еўропу. Сярод яе партнёраў Amazone, New Holland і Lemken. Журналіст-расследвальнік з Германіі пад выглядам кліента патэлефанаваў у кампанію з просьбай аформіць пастаўку ў Беларусь партыі з імпартных камбайнаў. Менеджарка нямецкага офіса пацвердзіла, што гэта магчыма. Вывучыўшы фінансавыя справаздачы фірмы, БРЦ высветліў, што яе валавы прыбытак у 2020 годзе — 3,5 мільёна еўра.

Апытаныя эксперты мяркуюць, што SV MASCHINEN удалося абысці санкцыйнае заканадаўства ЕС дзякуючы заблытанай структуры уласнікаў. Яна змянілася ў верасні 2020 года, незадоўга да ўвядзення абмежаванняў супраць Шакуціна. Першапачаткова ён валодаў кампаніяй разам з даўнімі партнёрамі: Яраславам Буяльскім, Ігарам Субоціным, Віталём Варатніцкім і Валянцінам Ягоравым.

Цяпер сярод уласнікаў з іх застаўся толькі Ягораў, якому належаць 30% фірмы. Астатнія 70% — у літоўскай кампаніі EM SYSTEM.

Гэтая фірма трапіла пад нацыянальныя санкцыі Літвы, і яе актывы на 8 мільёнаў еўра аказаліся замарожаныя, як і яшчэ 6 мільёнаў еўра неразмеркаванага прыбытку. Прычына гэтага — Аляксандр Шакуцін, які валодае кампаніяй сумесна з Ігарам Субоціным.

Ведёт бизнес в ЕС и обирает белорусов — расследование о кошельке Лукашенко
Звесткі з пашпартнай базы МУС, да якой атрымалі доступ "Кіберпартызаны" / БРЦ

Выбранніцай 58-гадовага бізнесмена стала 22-гадовая Марыя Сакіркіна, выпускніца БДЭУ і ўдзельніца конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна". Праз тыдзень пасля вяселля яны адправіліся ў ААЭ ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

Ведёт бизнес в ЕС и обирает белорусов — расследование о кошельке Лукашенко
Звесткі з беларускай базы перасячэння мяжы, да якой атрымалі доступ "Кіберпартызаны" / БРЦ

А ўжо ў 2020 годзе Марыя пачала займацца бізнесам. Разам са сваім бацькам, а таксама пасынкам, Аляксандрам Шакуціным-малодшым, яна стала суўладальніцай кампаніі "Белмытвілія". Іх сумарная доля 71,25%. Астатняя частка была размеркаваная паміж ТАА "Спамаш", якое належыць бацьку і сыну Шакуціным, і венгерскай кампаніяй Lucky Trade Group Hungary, летась ліквідаванай.

Ведёт бизнес в ЕС и обирает белорусов — расследование о кошельке Лукашенко
Выпіска з АДР пра бізнес Шакуціна і яго сям'і / БРЦ

"Белмытвілія" была зарэгістраваная ў Вілейцы, і ў 2020 годзе — калі акцыянерамі кампаніі зрабіліся Шакуціны, — эканамічная актыўнасць гэтага раёна рэзка павялічылася. За студзень-верасень экспарт вырас у 7 разоў ($94 мільёны) у параўнанні з тым жа перыядам 2019 года, а імпарт — у 47 разоў ($204 мільёны).

У 2021 годзе ў тыя ж дзевяць месяцаў раён працягваў нарошчваць знешні гандаль. Агульны абарот тавараў да верасня склаў $362 мільёны. З іх экспарт — $125, а імпарт — $236 мільёнаў.

Але ўжо ў канцы 2021 года Вілейка перастала дэманстраваць анамальную эканамічную актыўнасць, і гэта супала з пераездам з раёна "Белмытвіліі".

Кампанія працавала ў Вілейцы з моманту заснавання ў 2007 годзе, але яе дзейнасць была даволі сціплай, а ў 2019 годзе — нават стратнай. З прыходам у кіраўніцтва Шакуціных фірма паказала рэзкі рост: выручка вырасла ў 1878 разоў, дасягнуўшы амаль 300 мільёнаў рублёў, а чысты прыбытак склаў 11,3 мільёна рублёў.

У 2021 годзе выручка "Белмытвіліі" дасягнула 362 мільёнаў рублёў.

Ведёт бизнес в ЕС и обирает белорусов — расследование о кошельке Лукашенко
Шакуцін сярод блізкіх Лукашэнкі / TUT.BY

У 2020 годзе Шакуцін быў сярод запрошаных гасцей на "тайнай інаўгурацыі".

Акрамя таго, Лукашэнка дапамог Шакуціну з грашыма, калі той у 2016 годзе вырашыў узвесці шматфункцыянальны комплекс "Шантэр Хіл" плошчай 140 тысяч квадратных метраў побач з Драздамі і "Мінск-Арэнай".

Галоўным інвестарам праекта была кітайская кампанія Citic Group, якая вылучыла на яго $120 мільёнаў. Шакуцін адзначыў, што крэдыт выдадзены "на льготных умовах і з добрым тэрмінам" і, зноў жа, не без дапамогі Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама Шакуцін неаднаразова лётаў з Лукашэнкам на дзяржаўным борце №1. Яны разам лёталі ў Кітай, Венесуэлу, Катар і ААЭ.

Материал создан при содействии JournalismFund

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі