Вялікую групу асуджаных за "абразу" Лукашэнкі прызналі палітвязнямі

Улётка ў Мінску падчас пратэстаў 2020-га

Улётка ў Мінску падчас пратэстаў 2020-га / Euroradio

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Гэта — Сяргей Якубёнак, Ігар Новік, Сяргей Соц, Павел Ліпневіч, Яўген Хамянкоў, Вадзім Багрый, Сяргей Ільін, Сяргей Зелянкоў, Аляксандр Бародзіч, Ілля Шамілаў, Арцём Коласаў, Ігар Іваноў, Ігар Жук і Наталля Рамашова. Беларускія правабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Большасць новых палітвязняў ужо асуджаныя (у СІЗА яшчэ чакае прысуду Бародзіч), усіх іх абвінавачваюць у "абразе" Аляксандра Лукашэнкі ці ў "паклёпе" на яго (а некаторых і па іншых артыкулах).

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1387 палітычных зняволеных. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі