Вярхоўная Рада прызначыла дату інаўгурацыі Зяленскага
Вярхоўная Рада Украіны прызначыла дату інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Яна адбудзецца ў панядзелак, 20 траўня, у 10:00. За гэтую прапанову, як піша "Громадське", прагаласавалі 315 дэпутатаў.
Перад гэтым дэпутаты двойчы галасавалі супраць прапановы правесці інаўгурацыю ў нядзелю, 19 траўня.
На даце 19 траўня настойваў сам Уладзімір Зяленскі. Ён напісаў адпаведны ліст спікеру Вярхоўнай Рады Андрэю Парубію. Калі б інаўгурацыя адбылася 19 траўня, Зяленскі атрымаў бы магчымасць законна распусціць Раду пры жаданні. Пры гэтым сам новаабраны прэзідэнт Украіны заявіў, што аб роспуску парламента гаварыць рана.
Палітдарадца Зяленскага Дзмітрый Разумкоў казаў, што на даце 19 траўня каманда новага прэзідэнта настойвае таму, што хоча пазбегнуць транспартнага калапсу ў Кіеве.