Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць яшчэ адну "расстрэльную справу"
На 18 кастрычніка прызначаны разгляд касацыйнай скаргі жыхара Гомеля Аляксандра Гарунова.
Ён быў асуджаны да смяротнага пакарання за забойства студэнткі. Год таму Гаруноў забіў сваю знаёмую Наталлю Емяльянчыкаву за тое, што яна яго абразіла і не папрасіла прабачэння. Ён нанёс ахвяры 102 раненні нажом.
У судзе Аляксандр Гаруноў прызнаў віну. У чэрвені Гомельскі абласны суд прысудзіў яго да расстрэлу, нагадвае сайт spring96.org.
Нагадаем, Беларусь — адзіная краіна Еўропы, дзе не адмененае смяротнае пакаранне.
Дзяўчыне нанеслі 102 нажавыя раненні з-за старой сваркі
Фота — bymedia.net, spring96.org, kp.by